Уявіце
сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... Але ён папрацаваў над
сабой і падчас наступнай спробы дапусціў ужо толькі 10 памылак. У балах
школьнік атрымае адну і тую ж адзнаку. Але ці можна лічыць такі падыход
справядлівым? Зразумела, што вучнем была здзейснена гіганцкая праца, але яна
ніяк не адбілася на яго адзнацы. Дык адкуль, скажыце, узяцца матывацыі? Нядаўні
візіт у Акадэмію паслядыпломнай адукацыі васьмідзесяці педагогаў з розных
рэгіёнаў Расіі амаль супаў з навіной пра тое, што вучням краснаярскіх школ
больш не ставяць «двойкі» і «пяцёркі» (у Расіі па-ранейшаму дзейнічае
пяцібальная сістэма. — Аўт.). Іх замянілі каментарыямі, якія настаўнікі
пішуць да кожнай работы. Эксперымент ахапіў 15 школ. Дзеці кажуць, што пасля
адмовы ад звыклай сістэмы адзнак яны больш ахвотна вучацца на сваіх памылках.
Педагогі, у сваю чаргу, адзначаюць, што новы метад паказвае моцныя і слабыя бакі
школьнікаў і дапамагае пазбавіцца ад падзелу на выдатнікаў і няўдачнікаў.
Менавіта новыя падыходы да ацэньвання пазнавальнай дзейнасці вучняў і яе
вынікаў і сталі тэмай сустрэчы ў Мінску. З беларускага боку ініцыятарам абмену
вопытам выступіў Цэнтр прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Акадэміі
паслядыпломнай адукацыі, а з расійскага — «Садружнасць школ
асобасна-арыентаванай адукацыі».
Падрабязней
Комментариев нет:
Отправить комментарий