Якая форма атэстацыі найбольш эфектыўная ў школе? Чаму раней
выпускнікі пісалі сачыненне, а сёння здаюць пераказ? Ці можа тэст даць
аб'ектыўную ацэнку ведаў? Якім павінен быць экзамен: вусным, каб дзеці
канчаткова не развучыліся фармуляваць свае думкі і разважаць, або
пісьмовым, які ў большай ступені застрахаваны ад суб'ектывізму?
Адназначных адказаў на гэтыя пытанні пакуль няма. Але на нядаўняй
нарадзе ў кіраўніка дзяржавы міністр адукацыі заявіў пра магчымасць
змянення формы выпускных іспытаў на выхадзе са школы. На калегіі свайго
ведамства, дзе падводзіліся вынікі работы галіны за мінулы год і
ўзгадняліся планы на бягучы, Ігар Карпенка крыху прыадкрыў заслону над
будучым: «Існуючая форма выніковай атэстацыі таксама выклікае дадатковую
нагрузку на школьнікаў, таму Міністэрствам адукацыі сумесна з
настаўнікамі-практыкамі, метадыстамі, навукоўцамі прапрацоўваюцца
магчымыя варыянты яе правядзення. Мы зможам разгрузіць выпускнікоў
адзінаццатага класа, увязаўшы па форме і змесце выпускныя экзамены са
здачай цэнтралізаванага тэсціравання», — паведаміў ён.
Далей
Далей
Комментариев нет:
Отправить комментарий